viasna on patreon

Памерла актывістка руху дапамогі палітвязням Эльміра (Дамініка) Левандоўская

2013 2013-05-28T15:22:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/9ca6b95332876b953ca46a9e779102d3_w499_h332_q75.jpg
Эльміра (Дамініка) Левандоўская

Эльміра (Дамініка) Левандоўская

Многія з тых, хто браў удзел у маўклівых акцыях пратэсту 2011 года, ведалі яе як Дамініку. Яна была адной з тых, хто штодня быў ​​каля турмы на Акрэсціна або жодзінскай турме, пакуль там адбывалі арышт палітычныя.

Група маладых людзей тады арганізавала забеспячэнне перадачамі асуджаных удзельнікаў акцый. Яна была там кожны дзень, з раніцы і да вечара.

Яе сапраўднае імя было Эльміра — Эльміра Левандоўская.

26 мая Эльміра памерла ад раку. Ёй было 23 гады.

Сябры абяцаюць працягваць яе справу.

Памерла актывістка руху дапамогі палітвязням Эльміра (Дамініка) Левандоўская

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства