Актывіста Партыі БНФ са Смалявічаў Віктара Барысава выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/6229
2007
2007-03-19T10:00:00+0200
2007-03-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
18 сакавіка ўдзень супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бясьпекі зьявіліся на кватэру да Віктара Барысава, каб уручыць яму позву на 19 сакавіка. Самога актывіста не было дома, таму позву аддалі яго маці.
Сам Віктар Барысаў зьяўляецца сябрам Партыі БНФ з 2001 году, ён актыўна ўдзельнічаў ва многіх выбарчых кампаніях і думае, што гэта маральны ціск на яго перад акцыяй 25 сакавіка: "Я думаю, што гэта элемент псыхалягічнага ціску на мяне з мэтай не дапусьціць майго ўдзелу ў акцыі на Дзень Незалежнасьці," - паведаміў прэс-службе Партыі БНФ актывіст.