viasna on patreon

У Міністэрстве культуры лічаць, што праект рэканструкцыі і прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёвабытавога прызначэння помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя — манастыра бернардзінцаў у Мінску — адпавядае заканадаўству

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрв’ю БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыкакультурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі адзначыў, што ў студзені 2007 года унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект» атрымала ад Мінкульта дазвол на правядзенне навуковадаследчых і праектных работ па рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынкаў №№ 6 і 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія.

Паводле яго слоў, праектам, у прыватнасці, прадугледжана правядзенне археалагічных даследаванняў, рэстаўрацыя захаваных найбольш каштоўных аўтэнтычных частак будынкаў з магчымым аднаўленнем іх страчаных фрагментаў. Вынікам ажыццяўлення праекта павінен стаць гасцінічны комплекс, які па сваіх характарыстыках, уключаючы элементы дэкору, аб’ёмнапрасторавае рашэнне і колеравую гаму, будзе адаптаваны ў існуючую забудову, сказаў І.Чарняўскі. Разам з тым, на яго думку, у будынках манастыра, улічваючы значэнне гэтага помніка архітэктуры, трэба было б размясціць музейны, а не гасцінічны комплекс.

Трэба адзначыць, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і мінская рымскакаталіцкая абшчына святога Язэпа, зарэгістраваная ў Чырвоным касцёле сталіцы, вядуць збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне вернікам комплексу будынкаў манастыра бернардзінцаў з касцёлам, размешчаных па вуліцы Кірылы і Мяфодзія ў будынках №№ 4, 6 і 8. Вернікі з 19 сакавіка 2004 года два разы на дзень ажыццяўляюць малебны каля будынка касцёла па Кірылы і Мяфодзія, 4, дзе размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навуковатэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва. З будынкаў №№ 6 і 8 ужо выселеныя службы ваеннай камендатуры і ваеннай пракуратуры, якія раней размяшчаліся ў манастырскім комплексе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства