viasna on patreon

Правакацыі беларускіх спецслужбаў працягваюцца

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу ў Віцебску каля шматпавярховіка, дзе жыве актывіст Маладога Фронту Ўладзіслаў Чэрнік знаходзіліся некалькі супрацоўнікаў КДБ. Калі маладафронтавец, не зьвяртаючы на людзей у цывільным увагу, падыходзіў да свайго пад’езду, невядомыя асобы зрабілі напад на сябра моладзевага нацыянальнага руху.

Як паведаміў сам Уладзіслаў, асобы ў цывільным у колькасьці трох чалавек відавочна чакалі кагосьці, пазнаўшы маладафронтаўца яны без тлумачэньняў паспрабавалі ўчыніць бойку. Зразумела не чакаюча такога кшталту правакацыі, хлопец не пасьпеў неяк адхіліцца й невядомы чалавек здолеў разьбіць сябру Маладога Фронту акуляры. Але ў выніку, своечасова, зразумеўшы сытуацыю, Уладзіслаў здолеў прадухіліць бойку. Пра гэта паведамляе прэс-служба МФ.

Такім чынам правакацыя беларускіх спэцслужбаў працягваюцца. Малады Фронт не выключае, што напярэдадні масавай акцыі ў Дзень Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца 25 сакавіка ў 12:00 на плошчы Каліноўскага ў Менску, правакацыі з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў будуць актывізавацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства