viasna on patreon

Сёння чакаецца адказ з Менскага гарвыканкама наконт дазволу на правядзення акцыі 25 сакавіка

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталічныя ўлады пакуль не далі дазволу на правядзеньне акцый 25 сакавіка. Паводле кіраўніка ідэалягічнай управы Менгарвыканкаму Генадзя Курбекі, дакумэнты разглядаюцца.

Аднак сваю пазіцыю ён, тым не менш, выказаў: “Кастрычніцкая плошча – гэта дзяржаўная плошча. Толькі для дзяржаўных мерапрыемстваў”.“Што вы заклікаеце менчукоў прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу?! А недзе пішуць плошча Каліноўскага. Афіцыйна называецца “Кастрычніцкая плошча”. Не дурыце людзям мазгі, хочацца сказаць тым, хто ўлёткі распаўсюджвае. Кастрычніцкая плошча, але ж, зразумела, што вы не атрымаеце гэтага дазволу. Кастрычніцкая плошча – гэта дзяржаўная плошча. Толькі для дзяржаўных мерапрыемстваў. Яны ж таксама там не дурныя ў гэтай апазыцыі сядзяць. Ня будзе ім Кастрычніцкай плошчы, бо ёсьць закон”. Гэты адказ змешчаны на старонцы Партыі БНФ.

Адносна заяваў спадара Курбекі старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка сказаў наступнае:

“Я не сумняваўся. Ёсьць рашэньне арганізацыйнага камітэту арганізавацца на так званую Кастрычніцкую плошчу. Атрымаем рашэньне, будзем зьбірацца, вырашаць, што рабіць далей”.

Нагадаем, што23 сакавіка Вінцука Вячорку выклікаюць у суд за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся, калі ішоў дахаты са сваімі дзецьмі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства