viasna on patreon

Ілюстрацыі да Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека прэзентавалі на адкрыцці Тыдня беларускай культуры ў Вільні

2013 2013-03-26T12:26:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/useahulnaja-deklaracyja-vycinanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтар работ - мастачка Вольга Бабурына з Маладзечна. Імпрэза адбылася ў віленскай гарадской Ратушы.

З прывітальным словам на адкрыцці Тыдня беларускай культуры да ўдзельнікаў звярнуліся мэр Вільні Артурас Зуокас, прадстаўнікі літоўскага парламента і грамадскасці.

Кожны з іх аздначыў важнасць абвяшчэння БНР 95 гадоў таму не толькі для Беларусі, але і для Літвы: краіна-суседка першая прызнала незалежнасць маладой дзяржавы. У той жа час ў самой Літве адбываліся падобныя гістарычныя працэсы.

Сваю прамову Артурас Зуокас пачаў з прывітання па-беларуску, што вельмі спадабалася прысутным беларусам, якія падтрымалі яго апладысментамі, паведамляе "Рэгіянальная газета".

На адкрыцці Тыдня беларускай культуры прэзентавалі работы мастачкі з Маладзечна Вольгі Бабурынай. Выстава яе карцін у тэхніцы выцінанка ўяўляе сабой ілюстрацыі да кожнага артыкула Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

Фота - "Рэгіянальная газета"

Мастачка Вольга Бабурына і праваабаронца Алена Лапцёнак
Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька
Сярод прысутных было шмат беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў Літве

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства