viasna on patreon

У Брэсце заклікаюць вярнуцца да практыкі грамадскіх абмеркаванняў

2013 2013-01-29T07:58:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-shod-27.06.12a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сход жыхароў мікрараёна "Кавалёва" г.Брэста 27.06.2012

Сход жыхароў мікрараёна "Кавалёва" г.Брэста 27.06.2012

Брэсцкае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Гуманітарны мост” падтрымлівае заклікі іншых няўрадавых арганізацый да дзяржаўных устаноў, каб яны забяспечвалі права грамадзян на ўдзел у прыняцці рашэнняў, што тычацца развіцця і добраўпарадкавання гарадоў.

Адпаведны зварот з патрабаваннямі ўнесці адпаведныя змены ў заканадаўства і правапрымяняльную практыку, у прыватнасці быў накіраваны ў Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, а таксама ў Міністэртва прыродных рэсурасаў і аховы навакольнага ассяродзя. У звароце адзначаецца, што грамадскасць “выступае супраць увядзення практыкі, калі грамадскія абмеркаванні ў галіне архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці адбываюцца без правядзення публічных сустрэч прадстаўнікоў уладаў і забудоўшчыкаў з мясцовымі жыхарамі і зацікаўленымі грамадзянамі”.

Аўтары звароту ўпэўненыя, што адмова ад публічных сустрэч пазбаўляе людзей, што жывуць на адпаведнай тэрыторыі, і забудоўшчыкаў атрымліваць магчымасць знаходзіць кампраміс у выніку грамадскага абмеркавання. Таму прыняты зараз мясцовымі ўладамі ў шмат якіх гарадах Беларусі (у тымі ліку ў Мінску і Брэсце) фармат грамадскіх абмеркаванняў, калі прапановы прымаюцца завочна і толькі ў пісьмовым выглядзе, вядзе да росту ўзаемнага непаразумення паміж структурамі дзяржаўнага кіравання і грамадзянамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства