viasna on patreon

Генсэк Рады Эўропы: Беларусь павінна вызваліць палітвязьняў

2013 2013-01-23T09:05:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турбэрн Ягланд сёньня зрабіў заяву адносна Беларусі на пасяджэньні Парлямэнцкай Асамблеі ў Страсбуры.

Ягланд: «Мой цьвёрды намер — працягваць выяўляць актыўную пазыцыю і гатоўнасьць уступіць у канструктыўны дыялёг і супрацоўніцтва. Аднак тэмпы гэтага працэсу будуць залежаць ад прагрэсу, які Беларусь дэманструе ў сфэрах дэмакратыі і правоў чалавека.

Скасаваньне сьмяротнага пакараньня і вызваленьне палітычных зьняволеных застаецца ў верхняй частцы сьпісу нашых чаканьняў, але гэта не адзіная задача, якую Беларусь павінна выканаць, перш чым яна атрымае права на сяброўства ў Радзе Эўропы. Зразумела, што Беларусь знаходзіцца ў Эўропе і мае права належыць да гэтай арганізацыі, і мы павінны прыкласьці ўсе намаганьні, каб убачыць, што гэта ў адзін цудоўны дзень адбылося».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства