viasna on patreon

Еўрапарламент крытыкуе Польшчу і Літву за Алеся Бяляцкага

2012 2012-12-14T15:49:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/europa.jpg

Еўрапарламент прыняў “Гадавую справаздачу, якая датычыць правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце за 2011 год і палітыкі Еўразвязу ў гэтай галіне”. У дакуменце сярод краін, у якіх парушаюцца правы чалавека былі згаданыя Польшча і Літва.

Як удакладніў еўрадэпутат Марэк Мігальскі, Еўрапарламент у прыватнасці выказаў шкадаванне з тае прычыны, што дзеянні польскіх і літоўскіх чыноўнікаў спрычыніліся да арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

– Я галасаваў за гэты фрагмент рэзалюцыі Еўрапарламента. Яна не столькі кажа пра асуджэнне Польшчы і Літвы, колькі пра шкадаванне з тае прычыны, што дзеянні польскіх і літоўскіх чыноўнікаў спрычыніліся да арышту Алеся Бяляцкага. Тая некампетэнцыя і дурнота полькіх чыноўнікаў павінна была апынуцца ў цэнтры крытыкі.

Дэпутаты ад кіруючай у Польшчы Грамадзянскай платформы галасавалі супраць рэзалюцыі, спрабуючы адказнасць за арышт Бяляцкага ўскласці не на МЗС, але на чыноўнікаў пракуратуры. На думку кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра ад апазіцыйнай партыі Права і справядлівасць Пятра Гліньскага, віна міністра Сікорскага відавочная і ён даўно павінен падаць у адстаўку.

– Міністр Сікорскі, на маю думку, павінен падаць у адстаўку. Галоўная памылка – гэта палітвязень, якому былі тэндэнцыйна падабраныя факты, каб яго абвінаваціць. Пасля гэтая памылка паўтарылася. Гэта скандал, каб польскае Міністэрства замежных спраў так функцыянавала. Гэта беларускія стандарты ў польскім МЗС.

У рэзалюцыі Еўрапарламента падкрэсліваецца, каб ніколі больш не паўтарылася такая трагічная памылка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства