viasna on patreon

Праблемы з распаўсюдам друкаваных СМІ (табліца)

2012 2012-11-29T12:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сітуацыя з распаўсюдам праз прадпрыемствы «Саюздруку» і «Белпошты» ў недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў, выкінутых у 2005-2006 г.г. з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, істотна за апошні год не змянілася.

Па-ранейшаму ў пераліку «праблемных» газет знаходзяцца агульнанацыянальныя: «Новы Час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Товарищ»,  і рэгіянальныя: «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press», «Нясвіжскі час», «Отдушина», «Рэгіянальная газета».

Застаюцца па-за сістэмамі афіцыйнага распаўсюду ў Беларусі газеты «Витебский курьер» і «Наш Дом-инфо», якія зарэгістраваны і друкуюцца ў Смаленску (РФ) .

Часопіс «ARCHE-Пачатак» у лістападзе быў вымушаны адмовіцца ад паслуг РУП «Белпошта». Падставай стала блакаванне рахунку выдання Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю 4 кастрычніка. З гэтай прычыны рэдакцыя «Arche» не змагла выпусціць у свет некалькі цалкам падрыхтаваных да друку нумароў і выканаць свае абавязкі перад падпісчыкамі.

Зарэгістраваныя ў Беларусі недзяржаўныя выданні грамадска-палітычнай тэматыкі, у якіх на сёння ёсць праблемы з распаўсюдам праз прадпрыемствы «Белпошты» і/альбо «Саюздруку»:

табліца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства