viasna on patreon

Стаўленне да Мікалая Статкевіча ў Магілёўскай турме палепшыліся

2012 2012-11-20T09:44:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Зараз адміністрацыя дзейнічае ў адносінах да яго згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам. Пра гэта палітык распавёў у тэлефоннай размове са сваёй жонкай, Марынай Адамовіч, а таксама ў двух лістах да яе.

Палітык не выключае, што гэтыя змены адбываюцца напярэдадні гандлю з краінамі Захаду за эканамічныя прэферэнцыі ў абмен на вызваленне некатрых палітзняволеных.

Марына Адамовіч:

- За апошнія некалькі дзён у мяне багата інфармацыі ад Міколы, таму што я атрымала два лісты. Больш таго, Мікола патэлефанаваў, гэта ўжо амаль два месяцы прайшло ад яго апошняга званка. Мікола як заўсёды бадзёры, як заўсёды ў яго нармальны настрой, упэўнены голас. Ён дарэчы адзначыў, што цягам апошняга тыдня ці двух заўважна змянілася сітуацыя ў турме, кажа, што вельмі заўважна стараюцца выконваць Крымінальна-выканаўчы кодэкс.

Таксама Марына Адамовіч нагадвае, што ёй удалося перадаць Мікалаю Статкевічу адзіную ў год перадачу з самымі неабходнымі рэчамі. "Чаго не было за ўвесь гэты час, узялі нават кнігі і часопісы", -- кажа Марына Адамовіч.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле аб масавых беспарадках за ўдзел у "Плошчы 2010 года". Падчас знаходжання ў калоніі суд змяніў яму від пакарання. Ён быў накіраваны ў магілёўскую турму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства