Брэст: створаны онлайн-праект, накіраваны на дапамогу інвалідам па зроку
https://spring96.org/be/news/58750
2012
2012-10-31T11:38:58+0300
2012-10-31T11:38:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/brest-inval-zrok.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ініцыятары праекту не выключаюць, што ён можа мець і праваабарончы характар, каб падтрымаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у паўсюдзённым жыцці.
Асноўнай задачай інфармацыйнага онлайн-праекта “Адкрыты свет”, які створаны сумеснымі намаганнямі Брэсцкага гарадскога маладзёжнага аб'яднання “Спадчына” і рэгіянальным парталам “Віртуальны Брэст”, з'яўляецца распаўсюд важнай і карыснай інфармацыі ў падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія часткова альбо цалкам згубілі зрок. Аўтары ідэі спадзяюцца, што гэтая інфармацыя дапаможа не толькі пашырыць веды наконт таго, як можна дапамагчы інвалідам інтэгравацца ў соцыум, але і абараніць іх правы і даць магчымасць адчуваць сябе паўнавартаснымі людзьмі.