viasna on patreon

У Віцебску збіралі подпісы за паляпшэнне аўтобуснага руху

2012 2012-10-23T08:00:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-transpaart.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі аўтапарк адчувае востры дэфіцыт кіроўцаў, бо многія звольніліся з транспартага прадпрыемства і знайшлі лепшую працу.

Актывісты стваранай партыі БХД звярнуліся да гарадскіх уладаў, каб неяк вырашыць праблему, і каб людзям не даводзілася гадзінамі чакаць транспарт на прыпынках.

Каардынатарка віцебскага аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец і яшчэ адна актывістка літаральна за гадзіну сабралі  52 подпісы жыхароў мікрараёнаў Білева-1 і Білева-2. Гэта самыя новыя мікрараёны абласнога цэнтру, і дабрацца сюды  можна выключна на аўтобусе – іншы транспарт тут не ходзіць. Але інтэрвалы паміж рэйсамі задужа вялікія, і пасажырам, настаяўшыся на прыпынку,  даводзіцца потым ехаць у перапоўненым транспарце.

 22 кастрычніка подпісы былі накіраваныя  ў Віцебскі гарвыканкам. Актывісты БХД лічаць, што неабходна бараніць права на годнае жыццё, і што менавіта ўлады мусяць зрабіць пэўныя захады, каб выправіць сітуацыю: верагодна, найперш падняць заробкі кіроўцам, каб у іх з’явіўся стымул стала працаваць на адным месцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства