viasna on patreon

Дэпутат прызналася ў выкарыстанні службовага становішча

2012 2012-10-17T14:37:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kliashchuk-sluck-dep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай выбарчай акрузе Інэса Кляшчук прызналася, калі карыстаецца службовым становішчам.
Як аказалася, па-за авальнай залай яна дэпутацкі статус не афішуе. «Корачку» паказвае ў выключных выпадках.
- ДАІ спыняла, былі такія выпадкі, але ў першую чаргу я пачынала з таго, як грамадзянін, а потым, калі што, «разумееце, спяшаюся да выбаршчыкаў» - пасведчанне паказвала, - падзялілася з журналістамі тэлеканалу СТВ Інэса Кляшчук.
Як паведамляе СТВ, самому маладому дэпутату мінулага склікання было няпроста даказваць, што яна не «бландынка».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства