viasna on patreon

Прафсаюзнаму актывісту адмовілі ў працаўладкаванні

2012 2012-10-17T10:49:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

Аляксей Паўлоўскі просіць дырэктара домабудаўнічага камбіната патлумачыць прычыну адмовы яму ў працаўладкаванні. На думку магілёўскага актывіста незалежнага прафсаюза РЭП, ён у чарговы раз сутыкнуўся з працоўнай дыскрымінацыяй.

“21 верасня я па накіраванні ад Магілёўскага цэнтра занятасці пайшоў працаўладкоўвацца на Магілёўскі домабудаўнічы камбінат мулярам, аднак там мяне на працу не ўзялі. Спаслаліся на тое, што “калектыў нязгодзен”. Менавіта такі запіс быў зроблены супрацоўніцай аддзелу кадраў дадзенай арганізацыі спн.Загурскай у лістку накіравання”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Ён абураны адмовай у прыёме на працу, бо па мерках будаўнікоў Аляксей мае высокі пяты разрад, неаднаразова займаў прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, не злоўжывае алкаголем, і дадзенай арганізацыі сапраўды патрэбны муляры.

“Каб атрымаць нейкі ўцямны адказ на адмову ў працаўладкаванні я звярнуўся з лістом да дырэктара ДБК, каб той даў адказ чаму калектыў арганізацыі “прыняў” такое рашэнне. Я таксама прашу дырэктара даць мне копію пратакола пасяджэння працоўнага калектыва, на якім разглядался пытанне аб маім працаўладкаванні, бо падазраю, што такога пратакола ўвогуле няма.

Акрамя таго я прашу дырэктара ўзяць мяне на працу і добраахвотна выплаціць мне сярэдні заробак з моманту адмовы мне ў працаўладкаванні. Усіх вінаватых у праяўленні працоўнай дыскрымінацыі датычна мяне прашу прыцягнуць да адказнасці”, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Нагадаем, што прафсаюзны актывіст ад лютага бягучага году з’яўляецца беспрацоўным. Апошнім месцам працы Аляксея Паўлоўскага была будаўнічая арганізацыя “Прамжылбуд”. Там ён адпрацаваў паводле кантракта адзін год. У сувязі з тым, што ён актыўна змагаўся за паляпшэнне ўмоваў працы і выканання працоўнага заканадаўства з ім не быў працягнуты працоўны кантракт.

Праз суд актывіст здолеў адсудзіць амаль 12 млн рублёў і дабіцца змены фармулёўкі ў працоўнай кніжцы, паводле якой наймальнік скасаваў з ім кантракт у сувязі з парушэннем ім працоўнага заканадаўства.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства