Валерыя Булгакава выклікаюць у гаспадарчы суд
https://spring96.org/be/news/58414
2012
2012-10-17T10:29:23+0300
2012-10-17T10:29:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
18 кастрычніка галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў павінен зьявіцца ў абласны гаспадарчы суд у Горадні. Будзе разглядацца справа аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.
14 верасьня Валер Булгакаў прыехаў у Горадню, каб
прадставіць новую кнігу з сэрыі часопісу «Arche» «Саветызацыя Заходняй
Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага. Чытачы змаглі набыць кнігу
і папярэднія нумары часопісу.
Як аказалася, на сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падаткавай інспэкцыі,
яны зрабілі «кантрольную закупку». Былі сканфіскаваныя каля двухсот асобнікаў
часопісу і кніг, на якія не было «накладных». Валера Булгакава
даставілі ў падаткавую, адкуль адпусьцілі позна ўвечары.