Бяляцкі: “Не складайце рукі, бо пад ляжачы камень вада не цячэ”
https://spring96.org/be/news/58371
2012
2012-10-15T11:54:53+0300
2012-10-15T11:54:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slonim-list-bial.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Слонімцу Алесю Масюку, які ад імя сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл павіншаваў Алеся Бяляцкага з юбілеем, прыйшла паштоўка ад зняволенага праваабаронцы. Алесь Масюк дасылаў Бяляцкаму паштоўку з выявамі сяброў антыбальшавіцкай арганізацыі “Чайка”, якія былі рэпрасаваны ў 1940-х гадах, а Алесь Бяляцкі адказаў з турмы паштоўкай з выяваю Якуба Коласа. Паштоўка з Бабруйска ў Слонім ішла амаль тры тыдні. На паштоўцы праваабаронца напісаў: “Дзякуй за віншаванне, вельмі добрая паштоўка са слонімскімі патрыётамі. Вось ім было сапраўды цяжка і перспектывы сумнеўныя, а ў нас — усё лепей. Таму — не складайце рукі, бо пад ляжачы камень вада не цячэ. Жыве Беларусь! З павагаю, Алесь”.