На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве віншавалі Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/57991
2012
2012-09-26T08:02:28+0300
2012-09-26T08:02:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kieu-bialiacki-50.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве сёньня працягваўся збор лістоў у падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўнілася 50 гадоў.
Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый прапаноўвалі мінакам падпісаць паштоўку,
якую адправяць на адрас турмы, дзе трымаюць Бяляцкага.
«Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага вязьнем сумленьня і
ўжо доўгі час патрабуюць ад беларускіх уладаў яго вызваліць, паколькі
перакананыя, што яго перасьлед палітычна матываваны», — распавёў Радыё
Свабода адзін з удзельнікаў акцыі Багдан Аўчарук, які
прадстаўляе міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International.
Падобныя акцыі прайшлі сёньня ў іншых украінскіх гарадах, а таксама ў Парыжы,
Бэрліне, Маскве і Варшаве.