Алесю Макаеву - 6 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/57883
2012
2012-09-24T10:58:35+0300
2012-09-24T10:58:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/makajeu1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыню Руху салідарнасьці «Разам» Алеся Макаева судзяць ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23,4 КаАП РБ). Адміністрацыйную справу разглядае суддзя Якунчыхін Аляксандр.
23 верасьня міліцыянты затрымалі Аляксандра Макаева.
Ранкам ён кіраваўся на пахаваньне Крысьціны Шацікавай на ўласным
аўтамабілі, на якім быў прымацаваны бел-чырвона-белы сьцяжок. Яго спынілі
супрацоўнікі міліцыі і правялі дагляд аўтамабіля. У салёне яны
знайшлі ўлёткі за байкот выбараў.
Ноч ён правёў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Прысуд - 6 сутак арышту.