Супрацоўнікі КДБ дапыталі сябру моладзі БНФ студэнта БДУ Андруся Ігнатовіча
Як паведаміла прэс-група Партыі БНФ, у дэканат гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту, на трэцім курсе якога навучаецца адзін з сябраў моладзі БНФ Андрусь Ігнатовіч, зьвярнуліся супрацоўнікі КДБ.
Па іх просьбе быў выкліканы Андрусь Ігнатовіч. У машыне кэдэбэшнікаў, куды запрасілі хлопца, яму прапанавалі прынесьці поўны сьпіс сябраў моладзі БНФ і распавесьці пра іх бліжэйшыя планы дзейнасьці. За гэта Андрусю Ігнатовічу паабяцалі "паспрыяць у атрыманьні добрых адзнак падчас сэсіі". Хлопец ветліва адмовіўся. Пасьля стандартнай працэдуры аказаньня псыхалягічнага ціску хлопца адпусьцілі. На разьвітаньне супрацоўнікі КДБ настойліва параілі яму падумаць над прапановаю, і, калі ён зьменіць сваё рашэньне, тэрмінова зьвярнуцца да іх.
---