viasna on patreon

За першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавала 3% выбаршчыкаў

2012 2012-09-19T11:14:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/10_dosrochnoe_golosovanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыня для датэрміновага галасавання, фота БелаПАН

Скрыня для датэрміновага галасавання, фота БелаПАН

Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік,  у Брэсцкай вобласці прагаласавала 2,5% выбаршчыкаў, Віцебскай і Гомельскай - па 3,3%, Гродзенскай - 2,4%, Мінскай - 2,6%, Магілёўскай - 3,4%, Мінску - 3,2%.


“На ўсіх выбарчых участках створаны ўсе неабходныя ўмовы для датэрміновага галасавання: устаноўлена неабходнае абсталяванне, маецца неабходная дакументацыя і інфармацыя пра кандыдатаў у дэпутаты”, - адзначыў Лазавік.
Паводле ягоных слоў, скаргі ў ЦВК не паступалі. “Адзінае, паступіла прапанова аднаго з кандыдатаў, які заявіў, што інфармацыйны плакат атрымаўся непрыгожым пасля таго, як былі залепленыя два прэтэндэнты, якія зняліся з выбараў. Ён прапанаваў перадрукаваць яго”, - сказаў чыноўнік.


Варта адзначыць, што сёлета яўка выбаршчыкаў перавышае паказчыкі мінулых парламенцкіх выбараў 2008 года, калі ў першы дзень датэрмінова прагаласавала 2,7% выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства