Новая кніга “Рэпартаж зь месца падзеі. Вершы й песьні Плошчы” з’явілася ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/5576
2006
2006-12-07T10:00:00+0200
2006-12-07T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як гаворыцца ў прадмове, гэта кніга “можа быць эмацыйным падарожжам у тыя дні, калі сэйсмографы паэтычных душаў беспамылкова зашалькавала. Калі ў сэрцы апошняй эўрапейскай дыктатуры, проста на сьнезе, зьявіліся кветкі свабоды. Але найцікавейшыя моманты кнігі ляжаць па-за рэтраспэкцыяй. Як палітычнай, так і паэтычнай”.
Укладальнік паэтычнага зборніка піша: ”Відаць, надыйшоў час зьявіцца і новаму палітычнаму пакаленьню, загартаванаму аўтарытарным ціскам, для якога свабода – усьвядомлены выбар. Плошча стала месцам яго нараджэньня. А гэтая кніжка фіксуе першыя гімны новым часам”.
У зборніку паэзіі – вершы Славаміра Адамовіча, Сяргея Прылуцкага, Алеся Аркуша, Андрэя Хадановіча ды іншых, паведамила Радыё Свабода.