3 жніўня - пікет у падтрымку свабоднай Беларусі ў Маскве
Расійскія праваабаронцы правядуць пікет салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
«Год таму быў арыштаваны і неўзабаве асуджаны па сфабрыкаваных абвінавачваннях на 4.5 года вядучы беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», наш таварыш і калега Алесь Бяляцкі.»
«Мы абураныя тым, што ў Беларусі працягваюцца грубыя парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці.
Гэта — смяротнае пакаранне без магчымасці абскардзіць рашэнне суда, катаванні ў месцах зняволення, жорсткае збіццё дэманстрантаў, прэвентыўныя затрыманні падчас візітаў вышэйшых расійскіх службовых асоб, пазбаўленне свабоды неправасудна асуджаных актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, забароны для іх на выезд з краіны, ганенні на адвакатаў і многае іншае. Фатаграфаванне скінутых з самалёта на тэрыторыю Беларусі плюшавых мішак таксама аказалася злачынствам — два чалавекі за гэта затрыманыя і могуць атрымаць турэмныя тэрміны.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі вызвалення і рэабілітацыі Алеся Бяляцкага і ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і спынення рэпрэсій.
Мы заклікаем расейскія ўлады спыніць эканамічную і палітычную падтрымку рэжыму Лукашэнкі.»
Акцыя прыўрочаная да Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня.
Час правядзення: 3 жніўня, 18:00 — 20:00 Месца правядзення: ля помніка
А.Грыбаедава, м. «Чистые пруды»