viasna on patreon

Сёння - суд па скарзе Алега Гулака

2012 2012-07-31T11:23:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hulak_alieh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта

У судзе Цэнтральнага раёна старшыня "Беларускага хельсінкага камітэту" будзе абскарджваць незаконнае ўключэнне яго ў базу невыязных грамадзянаў. Суддзя - Алена Сямак.

13 сакавіка Гулаку была выдадзена даведка аб тым, што яму з 5-га сакавіка 2012 г. забаронены выезд з Беларусі. З яе вынікала, што Алегу Гулаку прад'яўлены грамадзянскі пазоў у судзе. Аднак пра пазоў праваабаронца нічога не ведаў, ні адзін суд не інфармаваў яго аб унясенні ў спісы невыязных.

Праз некалькі дзён пасля атрыманьня даведкі Гулак падаў скаргу ў суд на Мінюст і МУС за неправамоцнае абмежаваньне права на выезд. Судовае паседжаньне планавалася правесьці яшчэ 6 красавіка, аднак тады яно было адкладзенае на нявызначаны тэрмін.

Справа была прызначаная да слухання 20 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна амаль праз чатыры месяцы пасля падачы скаргі. Але тады  суд перанёс разгляд скаргі Алега Гулака на 31 ліпеня, бо праваабаронца вырашыў удакладніць свой ​​пазоў. Дарэчы,Аляксей Бягун, начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, прынёс у суд даведку пра выключэнне Алега Гулака з базы "невыязных".

Праваабаронца просіць прызнаць дзеянні МУС і Мінюста незаконнымі.
Суддзя дала адказнікам час для азнаямлення з новым пазовам.

Слуханне прызначана на 31 ліпеня,16.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства