viasna on patreon

Праваабаронцы заклікаюць Генпракуратуру і Вярхоўны суд да абмеркавання сітуацыі з незаконнымі прэвентыўнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў

2012 2012-07-26T12:23:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі - Беларускага Хельсінкскага Камітэта,  Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, Цэнтра прававой трансфармацыі і Цэнтра па правах чалавека – накіравалі сумесны зварот на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка і Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалы з просьбай пра сустрэчу з мэтай абмеркавання сітуацыі з незаконнымі прэвентыўнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў моладзевых апазіцыйных групаў, спынення гэтай незаконай практыкі і прыцягнення вінаватых да адказнасці.   

Тэкст зварота:

 

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь
А.У. Канюку
220030, Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 22

Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь
В.А. Сукалу
220030, Мінск, вул. Леніна, 28

 

ЗВАРОТ

 

Мы, беларускія праваабаронцы, звяртаемся да Вас як кіраўнікоў дзяржаўных органаў, да кампетэнцыі якіх адносяцца функцыі нагляду за станам законнасці  ў краіне і законнасцю прынятых судовых рашэнняў.

У апошні час у Беларусі рэгулярна напярэдадні масавых мерапрыемстваў ці прыезду высокапастаўленых афіцыйных асобаў замежных дзяржаў адбываюцца незаконныя затрыманні грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў моладзевых апазіцыйных групаў. Звычайна іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве, потым на падставе сведчанняў супрацоўнікаў міліцыі суды караюць іх адміністратыўнымі арыштамі. Відавочна, такія метады выкарыстоўваюцца для превентыўнага ізалявання актывістаў на час пэўных грамадска-палітычных падзеяў.

Так, перад прыездам Уладзіміра Пуціна ў Мінск (31.05.2012 г.) трапілі пад адміністратыўны арышт Амельчанка Іван, Васільеў Раман, Крэмянецкі Дзмітрый, Яроменак Уладзімір, Дземідзенка Мікалай. Перад дзяржаўным святам Днём незалежнасці (03.07.2012 г.) – Васількоў Віталь, Амельчанка Іван, Вінаградаў Павел, Арцыбашаў Аляксандр. Перад прыездам Дзмітрыя Мядзведзева (18.07.2012 г.) – Галіцкая Кацярына, Васільеў Раман, Яроменак Уладзімір, Амельчанка Іван, Ажароўскі Андрэй, Новікава Таццяна, Сухій Ірына, Мацкевіч Міхаіл.

Практыка затрыманняў, якія груба парушаюць правы грамадзянаў Беларусі, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны ў галіне правоў чалавека, набыла сістэмны характар і павінна кваліфікавацца як адвольныя затрыманні. Гэтыя дзеянні ідуць насуперак прынцыпам прававой дзяржавы, уцягваюць супрацоўнікаў міліцыі і суддзяў ва ўдзел у палітычным пераследзе грамадзянаў.

Просім сустрэчы з Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь з мэтай абмеркавання сітуацыі і спынення незаконай практыкі і прыцягнення вінаватых да адказнасці. 

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта
Валянцін Стэфановіч
, намеснік старшыні ПЦ “Вясна”
Іна Кулей,
старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”
Алена Танкачова
,  старшыня Цэнтра прававой трансфармацыі
Раіса Міхайлоўская
, старшыня Цэнтра па правах чалавека

 

ДАДАТАК

 На працягу першай паловы 2012 г. да адміністратыўнай адказнасці па артыкуле 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства” прыцягваліся наступныя асобы:

Іван Амельчанка: адміністратыўныя арышты 15.05.2012, суд Ленінскага раёна г.Мінска; 25.05.2012 – суд Маскоўскага раёна г.Мінска (без вызвалення з ізалятара); 26.06.2012, 17.07.2012 – суд Ленінскага раёна г.Мінска;

Павел Вінаградаў: адміністратыўныя арышты 30.12.2011, 21.02.2012, 02.03.2012 – суд Маскоўскага раёна г.Мінска; 24.04.2012 г. – суд Савецкага раёна г.Мінска; 21.06.2012 – суд Цэнтральнага раёна г.Мінска;

Раман Васільеў: адміністратыўныя арышты 21.02.2012 – суд Віцебскага раёна; 26.04.2012 – суд Савецкага раёна г.Мінска; 14.05.2012 – суд Цэнтральнага раёна г.Мінска; 26.05.2012 – суд Маскоўскага раёна г.Мінска; 17.07.2012 – суд Кастрычніцкага раёна г.Мінска;

Уладзімір Яроменак: адміністратыўныя арышты  21.02.2012 – суд Віцебскага раёна; 27.04.2012 – суд Савецкага раёна г.Мінска; 16.05.2012 – суд Фрунзенскага раёна г.Мінска; 23.05.2012 – суд Маскоўскага раёна г.Мінска; 17.07.2012 – суд Кастрычніцкага раёна г.Мінска;

Мікалай Дземідзенка: адміністратыўныя арышты 26.04.2012 – суд Савецкага раёна г.Мінска; 14.05.2012 – суд Цэнтральнага раёна г.Мінска;

Міхаіл Мускі: адміністратыўныя арышты 21.02.2012 – суд Віцебскага раёна; 07.04.2012 г. – суд Ленінскага раёна г.Мінска; 26.04.2012 – суд Савецкага раёна г.Мінска; 11.05.2012 – суд Маскоўскага раёна г.Мінска;

Павел Сяргей: адміністратыўныя арышты 16.05.2012, 21.04.2012­ – суд Фрунзенскага раёна г.Мінска;

Дзмітрый Крымянецкі: адміністратыўныя арышты 21.02.2012 – суд Віцебскага раёна; 07.04.2012 – суд Ленінскага раёна г.Мінска; 27.04.2012 – суд Савецкага раёна г.Мінска; 14.05.2012 – суд Цэнтральнага раёна г.Мінска; 24.05.2012 – суд Маскоўскага раёна г.Мінска;

Кацярына Галіцкая: адміністратыўны арышт 17.07.2012 – суд Маскоўскага раёна г.Мінска;

Віталь Васількоў: адміністратыўны арышт 30.06.2012 – суд Фрунзенскага раёна г.Мінска.

Андрэй Ажароўскі: адміністратыўны арышт 18.07.2012 г. - суд Маскоўскага раёна г.Мінска; 

Таццяна Новікава: адміністратыўны арышт 18.07.2012 г. - суд Маскоўскага раёна г.Мінска;   

Ірына Сухій: штраф 18.07.2012 г. - суд Цэнтральнага раёна г.Мінска;   

Міхаіл Мацкевіч: адміністратыўны арышт  18.07.2012 г. - суд Цэнтральнага раёна г.Мінска.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства