У Гомелі збіраюць подпісы за бясплатны Wi-Fi у цэнтры горада
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» пачалі збор подпісаў у рамках моладзевай акцыі «Гомель-Сonnect».
Мэта
мерапрыемства - дамагчыся бясплатнага доступу ў інтэрнэт з дапамогай
Wi-Fi у кафэ, барах і рэстаранах цэнтральнай часткі абласнога цэнтра.
Праваабаронца
кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў паведаміў, што пасля збору подпісаў
актывісты звернуцца да гарадскіх уладаў і дэпутатаў з прапановай
абсталяваць кропкамі бясплатнага доступу Wi-Fi 10 устаноў у цэнтральнай
частцы Гомеля.
У
сваім звароце ад імя жыхароў і гасцей горада актывісты «Нашага дома»
Наталля Крывашэй і Андрэй Цянюта нагадваюць гарвыканкаму і гарсавету пра тое, што горад невыпадкова быў вызначаны ў 2012 годзе
грамадска-палітычным цэнтрам міжрэгіянальных сувязяў Беларусі, Расіі і
Украіны.
Да акцыі падключаюцца праваабаронцы Мінска, Магілёва, Віцебска і Слуцка. Яны
будуць збіраць подпісы сярод мясцовых жыхароў, якія часта наведваюць
Гомель і таксама лічаць, што наяўнасць бясплатнага доступу ў інтэрнэт
істотна палегчыць пошук гасцініц або пракладку маршруту да патрэбнага
адрасу.
Па
дадзеных актывістаў, толькі тры аб'екты грамадскага харчавання ў так
званым гістарычным трыкутніку Гомеля (у межах вуліц Савецкай, Перамогі і
праспекта Леніна) больш чым з 30 абсталяваны платнымі хот-спотамі.