viasna on patreon

Разгляд скаргі невыязнога Алега Гулака ізноў пераносіцца

2012 2012-07-20T12:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleh_hulak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак

Cтаршыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак

Разгляд скаргі невыязнога старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака ў судзе Цэнтральнага раёна Менска перанесены на 31 ліпеня. Пачатак - 16:30.

Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які сёння, 20 ліпеня, прысутнічаў на гэтым працэсе, Алег Гулак заявіў пісьмовыя дадаткі да пададзенай раней скаргі на дзеянні Мінюста і МУС па ўнясенні яго прозвішча ў банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, права якіх на выезд з рэспублікі часова абмежавана. Прадстаўнікі абодвух міністэрстваў паведамілі суду, што ім патрэбны час, каб азнаёміцца з удакладненнямі ў скарзе праваабаронцы. 

Тым часам Стэфановіч зазначае, што Аляксей Бягун, начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, прынёс у суд даведку пра выключэнне Алега Гулака з базы "невыязных".

Нагадаем, разгляд скаргі невыязнога намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча ў судзе Цэнтральнага раёна пачнецца ў 12-00. Разгляд скаргаў абодвух праваабаронцаў павінен быў адбыцца яшчэ 16 ліпеня, аднак на працэс не з’явіліся прадстаўнікі адказчыка (МУС), паколькі знаходзіліся ў камандыроўцы, і суддзя Алена Сямак прыняла рашэнне пра перанос судовага паседжання на 20 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства