viasna on patreon

Праваабаронцы дамагліся, каб для Таццяны Новікавай прынялі лекі

2012 2012-07-19T16:09:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У ізалятары на вуліцы Акрэсціна ў Мінску прынялі лекі для грамадскай актывісткі Таццяны Новікавай. Раніцай працаўнікі ізалятара не прынялі перадачу ад кіраўнічкі грамадскага руху “Экадом” Ірыны Сухій, аднак Таццяна Новікава вельмі патрабуе лекаў, бо мае выдаленую шчытападобную залозу – кажа кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова:

- З інтэрвалам больш чым паўдня адбываліся спробы перадаць лекавыя прэпараты і яны ўсё ж такі былі перададзены. Адвакат у вялікай ступені верагоднасці зможа наведаць Таццяну толькі заўтра, калі гэта атрымаецца сёння, то ўжо сёння ў нас будзе дадатковая інфармацыя. Я пагаварыла з лекарам адносна таго, як Таццяна сябе адчувае. Яна адказала, а як можа сябе адчуваць чалавек, які аказаўся ў ізаляцыі.

Грамадскія актывісты Тацянна Новікава і Андрэй Ажароўскі былі затрыманыя ўчора а 11.00 перад планаваным пікетам супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства