viasna on patreon

Асудзілі за цішотку “Свабоду Алесю Бяляцкаму”

2012 2012-07-19T15:21:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krasuckaya-varvara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Варвара Красуцкая

Варвара Красуцкая

У судзе Цэнтральнага раёна Менска была разгледжаная адміністрацыйная справа актывісткі ЛГБТ-руху Варвары Красуцкай. Яе звінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ) і пакаралі штрафам у памеры 700 000 рублёў. Суддзя - Вікторыя Ткачова.

Варвару затрымалі ў другой палове дня 18 ліпеня ў Менску каля Кастрычніцкай плошчы. Падставай для затрыманьня з’явілася цішотка “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Яе адвезлі ў Цэнтральны РУУС, а пасьля складаньня пратаколу – у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Стала вядома, што Еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся з лістом да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Рэспубліцы Беларусь Лешэка Шарэпкі і кіраўніцтва Сілезскага універсітэта, у якім заклікае падтрымаць студэнтку Варвару Красуцкую, якая займаецца на кафедры радыё і тэлебачання Універсітэта Сілезіі ў Катавіцах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства