viasna on patreon

У Мінску пройдзе вечарына салідарнасці з палітвязнямі

2012 2012-07-19T11:01:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Падзея прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня Змітра Дашкевіча.

Яна адбудзецца ў сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) і пачнецца, а 18-й. Падзея прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня Змітра Дашкевіча.

Нагадаем, што ў пятніцу, 20 ліпеня, арыштаванаму лідару «Маладога фронту» (Чэхія) спаўняецца 31 год.

Нагадаем, што на вязня, які адбывае тэрмін у глыбоцкай калоніі, днямі пачалі новую крымінальную справу. Падтрымаць Дашкевіча можна лістамі і віншаваннямі, дасланымі на адрас:

211791, Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205, папраўчая калонія № 13.

Можна даць тэлеграму, патэлефанаваўшы з гарадскога тэлефона на нумар 166.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства