Ажароўскі і Новікава атрымалі “суткі” за “брыдкаслоўе”
Каардынатар беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава і фізік-ядзершчык з Расіі Андрэй Ажароўскі пакараныя 18 ліпеня арыштам на 5 і 10 сутак адпаведна за дробнае хуліганства. Адміністрацыйныя справы разглядаліся ў судзе Маскоўскага раёна Менска.
Доўгі час праваабаронцы і знаёмыя не маглі высьветліць іх лёс і толькі позна вечарам стала вядома, што суды адбыліся.
Выклікае трфвогу той факт, што Таццяна Новікава хранічна хворая, у яе выдаленая шчытавідка і яна не можа жыць без пастаяннага прыёму спецыяльных прэпаратаў.
Учора таксама адбыліся суды над старшынёй грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірынай Сухій, якую пакаралі штрафам у памеры 15 б.в. (арт.17.1 КаАП) і каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч. Ён атрымаў 3 сутак арышту.