viasna on patreon

Заява Amnesty International адносна крымінальнага пераследу Змітра Дашкевіча

2012 2012-07-18T13:14:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnestyshield.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная амністыя

Міжнародная амністыя

Беларускаму вязню сумлення Змітру Дашкевічу пагражае падаўжэнне тэрміну зняволення на адзін год за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Большую частку свайго зняволення ён правёў у штрафным ізалятары.

Лідар моладзевага апазіцыйнага руху “Малады фронт” Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі ў паўночна-заходнім горадзе Глыбокае, куды ён быў пераведзены 27 верасня 2011 года. На гэты тыдні Amnesty International даведалася, што адміністрацыя калоніі накіравала ягоную справу ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Следчы камітэт цяпер мусіць вырашыць, ці існуюць дастатковыя доказы, каб распачаць новую крымінальную справу супраць Змітра Дашкевіча па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Зміцер Дашкевіч, у сваю чаргу, накіраваў кіраўніку калоніі ліст, у якім заявіў, што ён свядома адмаўляецца выконваць пэўныя патрабаванні адміністрацыі калоніі, бо лічыць іх незаконнымі.

24 сакавіка 2011 года Зміцер Дашкевіч быў асуджаны да двух гадоў зняволення паводле артыкула 339 (хуліганства) па абвінавачванні ва ўжыванні гвалту напярэдадні выбараў, 18 снежня 2010 года. Amnesty International лічыць, што абвінавачванні супраць яго з’яўляюцца неабгрунтаванымі, і што яны былі сфабрыкаваныя з мэтай перашкодзіць яму ўзяць удзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 года. З часу вынясення прысуду ў сакавіку 2011 года, Змітра Дашкевіча восем разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, у выніку чаго ён правёў большую частку свайго зняволення ў карцары. У такіх камерах наздвычай жорсткія ўмовы ўтрымання: вязням не выдаецца бялізна, узімку тэмпература часам падае да 15 градусаў, і ім не дазволеныя перапіска і спатканні. У верасні Змітру Дашкевічу прапанавалі звярнуцца да Прэзідэнта з прашэннем аб памілаванні, пры ўмове прызнання сваёй віны; аднак ён адмовіўся ад гэтай прапановы. Зміцер Дашкевіч лічыцца “злосным парушальнікам” турэмнага рэжыму і яму забароненыя спатканні з сям’ёй. Падобна на тое, што няспынны пераслед Змітра Дашкевіча ў сувязі з парушэннямі рэжыму накіраваны на ўжыванне псіхалагічнага і фізічнага ціску супраць яго.

Калі ласка, неадкладна звяртайцеся з лістамі па-беларуску, па-руску або на Вашай роднай мове з мэтай:

-         нагадаць беларускім уладам, што Зміцер Дашкевіч з’яўляецца вязнем сумлення, які знаходзіцца ў зняволенні выключна ў сувязі з мірным выказваннем сваіх правоў, і што ён мусіць быць неадкладна і безумоўна вызвалены;

-         нагадаць беларускім уладам, што яны звязаныя абавязальніцтвамі абараняць фізічную і псіхічную недатыкальнасць зняволеных;

-         заклікаць беларускія ўлады спыніць пераслед Змітра Дашкевіча. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства