Касю Галіцкую за “лаянку” ў судзе асудзілі на 10 сутак
https://spring96.org/be/news/54471
2012
2012-07-18T09:43:35+0300
2012-07-18T09:43:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/galickaja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Маскоўскага раёна Менска ў 9 раніцы пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Касі Галіцкай, якая “таемным чынам” знікла 17 ліпеня з памяшканьня Дома Правасуддзя ў Менску. Толькі праз некалькі гадзін праваабаронцам стала вядома, што яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі нібыта за тое, што дзяўчына проста ў судзе брыдкасловіла. Ноч Кася правяла ў пастарунку.
Адміністрацыйную справу (арт.17.1 КаАП РБ) разглядае суддзя Тацяна Мотыль. Сведкамі па справе выступаюць спецназаўцы Яўген Барадач і Зміцер Тарашкевіч.
Прысуд -- 10 сутак арышту.