Улады Мазыра вызначылі месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў ва ўрон спартоўцам
Кіраўніцтва Мазырскага райвыканкама сваім рашэньнем вызначыла мясцовы стадыён “Спартак” адзіным месцам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе, у тым ліку мітынгаў і пікетаў.
Аднак, з інфармацыі аб раскладзе заняткаў на стадыёне “Спартак”, прадастаўленай праваабаронцу Уладзіміру Целяпуну дырэктарам СДЮШАР №1 г. Мазыра С. Кавалевічам, вынікае, што гэтае месца практычна не можа выкарыстоўвацца для масавых мерапрыемстваў, паколькі цалкам занятае трэніроўкамі юнакоў, ветэранаў, работнікаў НПЗ, Гомельчыгундартранс, спаборніцтвамі чэмпіянату вобласці і рэспублікі сярод юнакоў.
“Незразумела, навошта было Мазырскаму райвыканкаму прызначаць стадыён для масавых мерапрыемстваў, калі ён так запатрабаваны спартовым грамадствам горада і раёна? Няўжо у Мазыры няма вольных пляцовак, дзе б грамадска-актыўныя грамадзяне маглі публічна выказаць сваё меркаванне не замінаючы іншым?” - ставіць пытаньне праваабаронца.
У якасьці альтэрнатыўных вырыянтаў Уладзімір Целяпун прапаноўвае гарадскім уладам больш зручныя і прасторныя месцы: плошча Леніна і да ракі Прыпяць, за скульптурным комплексам-фантанам “Купалінка”, пляцоўку каля ДК “МНПЗ”, пляцоўку каля фантана, што побач са стадыёнам “Юнацтва”.