viasna on patreon

Былы падпалкоўнік працягвае барацьбу з адвольнымі затрыманнямі

2012 2012-07-12T11:45:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malochka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Малочка (Cалігорск)

Віктар Малочка (Cалігорск)

Падпалкоўнік салігорскай міліцыі ў адстаўцы Віктар Малочка працягвае пошукі праўды па справе пра яго адвольныя затрыманні на мінулагодніх акцыях “маўклівага” пратэсту ў сталіцы шахцёраў.

У канцы чэрвеня Генпракуратура прызнала той факт, што супрацоўнікі Салігорскага РАУС Шалоха А. П. і Прызба В. А. падчас разбіральніцтва па гэтай справе далі хлуслівыя сведчанні ў судзе і пракуратуры Салігорскага района. Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы Віктару Малочку, аднак, было адмоўлена, таму падпалкоўнік у адстаўцы накіраваў новую заяву на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. В. Канюка.

У сваёй скарзе былы салігорскі міліцыянт звяртае ўвагу на ўхіленне ораганаў пракуратуры ад адказу на ўсе ўзнятыя пытанні. У прыватнасці, не быў атрыманы адказ на пытанне аб ілжывых сведчаннях у пракуратуры і судзе былога падпалкоўніка, а цяпер маёра і начальніка вышэйзгаданых Шалохі і Прызбы, Георгія Крывальцэвіча, які кіраваў незконнымі затрыманнямі Віктара Малочкі мінулым летам.

Таксама пракуратура не дае адказу на пытанне, якім чынам і хто падрыхтаваў дакументы аб затрыманні Малочкі 22 і 29 чэрвеня менавіта на плошчы Леніна, калі насамрэч 22-га чысла ён быў затрыманы разам з жонкай і малой дачкой каля крамы “Цэнтральны”, а 29-га ўвогуле сам прыйшоў у пастарунак з заявай і наўпрост адсутнічаў на плошчы фізічна. У той заяве, між іншым, былы падпалкоўнік прасіў кіраўніцтва Салігорскага РАУС адказаць на пытанне, дзе яму можна знаходзіцца ў Салігорску па серадах.

Віктар Малочка адзначае, што ва ўсёй сістэме пракуратуры не атрымаў адказу толькі ад Генеральнага пракурора і таму спадзяецца, што спадар Канюк дакладна разбярэцца ў сітуацыі ці прынамсі адкажа на ўсе ўзнятыя пытанні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства