viasna on patreon

Мікалай Чарнавус пагадзіўся на міравое пагадненне

2012 2012-07-12T10:50:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

10-11 ліпеня адбылося пасяджэнне Брэсцкага абласнога гаспадарчага суда па скарзе Мікалая Чарнавуса на адміністрацыю Баранавіцкага кааперацыйнага рынку, якая выбрала новую Раду яшчэ ў 2011 годзе, на думку Мікалая Чарнавуса, з парушэннем дзеючага заканадаўства.

На судовае пасяджэнне прадстаўнік адміністрацыі рынку двойчы не з’явіўся, а 11 ліпеня – спазніўся на 30 хвілін. Суддзя абласнога гаспадарчага суду Генадзь Трушко, паводле меркавання Мікалая Чарнавуса, не імкнецца аб’ектыўна і справядліва разгледзець яго скаргу. У сувязі з гэтым на трэцім судовым пасяджэнні 11 ліпеня Мікалай Чарнавус выказаў недавер суду. Пасля амаль 2-гадзіннай кансультацыі суд адхіліў яго заяву і працягнуў разгляд справы.

У рэшце рэшт, гаспадарчы суд вырашыў прыцягнуць адміністрацыю кааперацыйнага рынку да адміністрацыйнай адказнасці за непавагу да суду і пераканаў бакі заключыць міравое пагадненне. Абодва бакі пагадзіліся, каб тэкст міравога пагадння склала прымірыцель Тамара Альшэўская.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства