На актывіста з Уручча склалі тры пратаколы
https://spring96.org/be/news/53938
2012
2012-07-06T10:02:35+0300
2012-07-06T10:02:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд над Леанідам Мажальскім, які пратэставаў супраць будаўніцтва дома для спецназа, перанесены на 17 ліпеня.
Учора раніцай быў затрыманы Леанід Мажальскі, актывіст абароны сквера ва Уруччы. Гэта адбылося, калі мужчына спрабаваў перашкодзіць будаўнікам усталяваць будпляцоўку.
Мажальскага і яго жонку завезлі ў гарадскі аддзел міліцыі Першамайскага РУУС. Там мужчыне стала дрэнна — падняўся ціск, яму выклікалі «хуткую».
На Мажальскага склалі тры адміністрацыйныя пратаколы: за арганізацыю несанкцыянаванага схода, перашкоду будаўнікам і супраціўленне міліцыі.
Суд нам ім адбудзецца 17 ліпеня.