viasna on patreon

Гародня: суд Ленінскага раёна ідзе звыклым шляхам

2012 2012-07-01T01:06:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 чэрвеня суд Ленінскага раёна Гародні разгледзеў скаргу Аляксандры Васілевіч, старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП.  Скарга была пададзеная на адмову гарвыканкама ў правядзенні пікету пад дэвізам “Сумленныя выбары без Лукашэнкі”. Суд не захацеў прыняць да ўвагі аргументы Васілевіч і пацвердзіў правільнасць адмовы. Рашэнне прыняла суддзя Людміла Жукоўская.

Гэта ўжо чацвёрты аналагічны адказ гарадзенскага суду на скаргі актывістаў АГП па такіх пікетах. Па сутнасці рашэнні гарвыканкаму прымаюцца “пад капірку”, а суд не хоча ўлічваць усе акалічнасці сітуацыі. Ва ўсіх выпадках суд не ўлічвае таго, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і міжнародныя дамовы стаяць вышэй за мясцовыя нарматыўна-прававыя акты. Само ж рашэнне Гарадзенскага гарвыканкаму №540, якое вызначае месцы правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе, відавочна супярэчыць вышэйшаму заканадаўству.

У гэтым працэсе гарвыканкам таксама ўказаў, што ў чыноўнікаў былі сумневы наконт таго, што заяўнік зможа аплаціць выдаткі на правядзенне пікету.

На рашэнні судоў па правядзенні пікетаў сябрамі АГП ужо пададзены тры касацыйныя скаргі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства