viasna on patreon

Праваахоўнікі зацягваюць праверку аб незаконных затрыманнях падчас канцэрту “Ежа замест бомбаў”

2012 2012-06-28T09:35:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jo-majo1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend звярнуліся ў Следчы камітэт і Мінскую пракуратуру, звяртаючы ўвагу дзяржаўных органаў на зацягванне праверкі па факце адвольных масавых затрыманняў у кавярні “Йо-ма-йо”.

Зараз на разглядзе Цэнтральнага (г.Мінск) раённага аддзялення Следчага камітэта РБ знаходзіцца не меньш за 8 скаргаў аб гэтых затрыманнях. Без тлумачэння прычынаў  тэрмін праверкі працягнуты да 13 ліпеня 2012 года. Такім чынам, ён складзе не менш за тры месяцы. Праваабаронцы занепакоеныя неабгрунтаваным працягваннем тэрміна праверкі і вырашэння пытання аб узбуджэнні крымінальнай справы. Таму звярнуліся з просьбай у Цэнтральнае (г. Мінска) раённае аддзяленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь даць пашыраны каментар для тых, хто звярнуўся са скаргай грамадзян, а таксама зацікаўленай грамадскасці, аб ходзе праверкі. Да таго ж, распачаць крымінальную справу па факце масавага затрымання і забяспечыць ўсебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне. Таксама звяртаюцца да Следчага камітэта па г. Мінску і пракуратуры г. Мінска з просьбай ажыццяўляць сталы кантроль за выкананнем заканадаўства пры разглядзе скаргаў грамадзян па факце масавага затрымання 24 сакавіка 2012 года ў кавярні «Йо-ма-йо» і забяспечыць аб'ектыўнае і аператыўнае вырашэнне сітуацыі, якая склалася.

Праваабаронцы адсочваюць гэту сітуацыю і таксама просяць прадстаўнікоў СМІ падтрымаць іх ініцыятыву па справядлівым разглядзе дадзенай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства