viasna on patreon

Ярмошына: зменаў умоваў правядзення выбараў не будзе

2012 2012-06-22T16:54:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына адказала баранавіцкаму грамадскаму актывісту Рыгору Грыку, што зменаў умоваў правядзення выбараў не будзе. Раней Рыгор Грык накіроўваў заяву аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства ў Цэнтральную выбарчую камісію (ЦВК) і ў Адміністрацыю прэзідэнта. Пад заявай падпісаліся больш за 100 жыхароў Баранавічаў.

З Адміністрацыі прэзідэнта актывісту паведамілі, што ягоны ліст перанакіраваны ў ЦВК. А ў лісце з Цэнтрвыбаркаму за подпісам Лідзіі Ярмошынай актывісту паведамілі, што «большасць унесеных вамі прапановаў – адмена датэрміновага галасавання, уключэнне ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў кандыдатаў у дэпутаты, дэманстрацыя зместу бюлетэняў пры падліку галасоў – патрабуе ўнясення зменаў у Выбарчы кодэкс», а разгляд такіх прапановаў, зразумела, не адносіцца да прэрагатывы ЦВК. У сувязі з гэтым зварот Грыка і жыхароў Баранавічаў «пакідаецца без разгляду», напісана ў адказе Лідзіі Ярмошынай.

Рыгор Грык так пракаментаваў адказ:

– Я добра разумею, што нашыя прапановы – гэта кампетэнцыя Палаты прадстаўнікоў. Я з’яўляюся сябрам ініцыятыўнай групы экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса, і мы яшчэ ў мінулым годзе хацелі пачаць збор подпісаў за дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства, але гэтую ініцыятыву ўлады не хочуць рэгістраваць. Таму мы шукаем любую законную магчымасць, каб пра нашыя намеры ведалі не толькі простыя грамадзне, але і як мага болей дзяржаўных устаноў і чыноўнікаў.

 

 

Прыкладаюцца: ліст з Адміністрацыі прэзідэнта і ад Л.Ярмошынай

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства