Суд адмовіў Паўлу Сяргею ў альтэрнатыўнай службе
Маладэчанскі раённы суд адмовіў актывісту міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Паўлу Сяргею ў задавальненьні скаргі на рашэньне прызыўной камісіі аб прызнаньні яго прыдатным да службы ў войску. Такое рашэньне прыняла 19 чэрвеня судзьдзя Марыя Абрамава.
Павал
Сяргей накіраваў у Маладэчанскі ваенкамат заяву на праходжаньне альтэрнатыўнай грамадзянскай
службы, паколькі ня можа
«па сваіх рэлігійных
перакананьнях насіць ваенную форму і служыць у арміі, дзе пануе камуністычная сымболіка (серп і молат), пад якой у СССР перасьледавалі хрысьціянаў». Аднак
10 траўня прызыўная камісія Маладэчна прызнала яго прыдатным
да службы ў войску. Пры гэтым позвы на ваенную службу
ён так і не атрымаў, паведамляе БелаПАН.
Павал зьвярнуўся са скаргай на такое рашэньне прызыўной камісіі
ў суд. Судзьдзя Марыя Абрамава запатрабавала прадставіць доказы яго
актыўнага ўдзелу ў дзейнасьці пратэстанцкай царквы. Такія доказы былі
прадстаўленыя. Аднак судзьдзя, разгледзеўшы ўсе матэрыялы, характарыстыкі,
вывучыўшы перакананьні Паўла Сяргея, прыняла рашэньне, што ўжываць да яго
альтэрнатыўную службу няма падстаў«, — паведаміла праваабаронца Наста
Лойка.
Паводле яе словаў, такое рашэньне было прадказальнае, але выглядае
«дзіўным». «Дзіўна гэта таму, што пры разглядзе аналягічнай скаргі
ў дачыненьні да яшчэ аднаго прызыўніка, Міхаіла Мускага,
суд вынес рашэньне, што ўжыць альтэрнатыўную службу да яго
не ўяўляецца магчымым, паколькі ў заканадаўстве не прапісаная
працэдура яе правядзеньня. Гэта значыць, судзьдзя Абрамава як бы
прызнала, што альтэрнатыўная служба ў Беларусі існуе, у той час
як іншы суд заявіў, што яе няма наагул», — адзначыла Лойка.