viasna on patreon

Сябры Асамблеі НДА патрабуюць вызвалення палітвязняў

2012 2012-06-18T10:40:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“Свабоду Алесю Бяляцкаму!”, “Свабоду ўсім вязням сумлення!” патрабуюць сябры Асамблеі беларускіх дэмакратычных няўрадавых арганізацый. Адпаведную заяву прынялі дэлегаты VII кангрэса аб’яднання, які праходзіць у Мінску.

“Мы патрабуем ад уладаў адмовіцца ад практыкі застрашвання грамадзянскай супольнасці праз палітычна матываваныя справы і тым самым спыніць грамадскае супрацьстаянне ў краіне,” - адзначаюць у сваім звароце дэлегаты кангрэса.

“Вызваленыя ж палітычныя вязні павінны атрымаць поўную юрыдычную рэабілітацыю з пагашэннем судзімасці і зняццём якога-кольвек прафілактычнага нагляду,” - падкрэсліваюць сябры Асамблеі НДА.

- Мы не можам не заўважыць памяншэння колькасці актывістаў, якія вядуь грамадскую дзейнасць, не можам не заўважыць рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў. Той жа самы намеснік старшыні Асамблеі Алесь Бяляцкі ў зняволенні на доўгі тэрмін, таму гэта тычыцца безумоўнага патрабавання вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, мы зазначаем вялікую іх колькасць. Гэта проста абуральна для еўрапейскай дзяржавы мець палітзняволеных.

Заявіў старшыня рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч. У сваім звароце дэлегаты кангрэса беларускіх дэмакратычных няўрадавых арганізацый пералічваюць імёны ўсіх трынаццаці актывістаў, асуджаных па крымінальных справах за палітычную дзейнасць.

“Мы патрабуем вызвалення абсалютна ўсіх людзей, якія знаходзяцца за кратамі ў сувязі са сваімі палітычнымі перакананнямі,” - падкрэсліваюць сябры Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства