Затрыманых ля дома правасудзьдзя адпусьцілі
https://spring96.org/be/news/5330
2006
2006-10-31T10:00:00+0200
2006-10-31T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманых сёньня каля дома правасудзьдзя ў Менску на вул. Сямашкі, 33, дзе зараз адбываецца суд над Зьмітром Дашкевічам, моладзевых актывістаў Яўгена Скарабутана і Клюева, адпусьцілі.
Актывісты прабылі пэўны час у Маскоўскім РАУС г.Менску, дзе зьнялі адбіткі пальцаў, перапісалі пашпартныя дадзеныя і правялі здымкі на камэру. Пратаколы на Клюева і Скарабутана не складаліся.
Затрымалі і Зьміцера Хведарука. Але неўзабаве адпусьцілі. Актывіст расказаў “Вясьне”, што яго не адвезьлі ў Маскоўскі РУУС разам зь іншымі затрыманымі, таму што ў яго ёсьць запрашэньне на суд у якасьці сьведкі.