viasna on patreon

Сяргея Каваленку з карантыну перавялі ў атрад

2012 2012-06-09T08:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алена Каваленка чакае ў суботу ўвечары тэлефанаваньня Сяргея з Магілёўскай калёніі № 19.

Яна днямі даведалася, што ў чацьвер Сяргея перавялі з карантыну ў пяты атрад, і гэта яе непакоіць, бо ў атрадзе хутка давядзецца працаваць, а са здароўем у яе мужа праблемы:

«Ён там толькі пару дзён знаходзіцца. Па адносінах да яго — быццам бы ўсё больш-менш нармальна. Што да стану здароўя, ацёкі ног часам зьяўляюцца. Яшчэ ён скардзіцца на ныркі і печань. Ёсьць праблемы з падстраўнікавай залозай, і гэта яго непакоіць.

Напэўна, на наступным тыдні я паеду на кароткатэрміновае спатканьне. Сёньня яшчэ атрымала ліст з адміністрацыі калёніі, што трэба перадаць Сяргееў пашпарт. Яны пішуць, што без пашпарту ня будзе вырашацца пытаньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства