viasna on patreon

Мікола Аўтуховіч чакае спаткання з маці і не спадзяецца на амністыю

2012 2012-06-05T11:58:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Актывіст Руху “За свабоду” з Гарадка Леанід Гаравы лістуецца з усімі беларускімі палітвязнямі.  Атрымаўшы  ліст з гарадзенскай турмы ад  Мікалая Аўтуховіча, вырашыў распавесці чытачам сайту "Вясны", пра што піша вязень, над чым разважае і на што спадзяецца.

"На пачатку дасланага ліста Мікалай Аўтуховіч паведамляе, што хутка павінен мець кароткае спатканне з матуляй. Ён піша: “Мы не бачыліся ўжо больш за сорак месяцаў. Таму цяпер жыву толькі спатканнем. Астатняе ўсё дробязі”. Таксама ў лісце Аўтуховіч абгрунтоўвае сваё меркаванне наконт гульні з магчымай амністыяй для палітвязняў. Па-першае, гэта немагчыма, бо ўсім палітвязням “зроблены” парушэнні і яны не могуць трапіць пад амністыю. Па-другое, гаворка пра амністыю з’яўляецца лухтой і прыдуманай гульнёй для еўрапейцаў. “Нельга верыць чалавеку, які ужо сто разоў падманваў, які не адказвае за свае словы”, -- так піша вязень.І, па-трэцяе, еўрапейцы павінны гэта разумець і не наступаць у чарговы раз на граблі. Мікалай Аўтуховіч адзначае, што высновы з існуючай сітуацыі павінен рабіць кожны, хто імкнецца ажыццявіць свае мары. Асабіста ён гэта зразумеў яшчэ у 2004 годзе і таму не выходзіць зараз на свабоду", -- апавеў Леанід Гаравы.

Гарадоцкі актывіст лічыць неабходным, каб праваабаронцы і незалежныя СМІ увесь час нагадвалі беларускім грамадзянам пра тых, хто цяпер за кратамі за сваю палітычную пазіцыю.  Таму  Леанід Гаравы і вырашыў распавесці, пра што Мікалай Аўтуховіч піша ў сваіх лістах. У апошнім з іх,  атрыманым гарадоцкім актывістам, есць такія словы: “Час ляціць. Усё бліжэй і бліжэй свабода і для мяне і для ўсіх. Усё калісьці сканчаецца! Дыктатары таксама не вечныя!.. Жыве Беларусь!”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства