Марэк Мігальскі накіраваў запыт у Amnesty International
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі аспрэчвае двойчы пацверджанае яму асабіста рашэнне праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Яна не прызнае Сяргея Каваленку вязням сумлення.
Марэк Мігальскі:
– Яны абапіраюцца на той факт, што не маюць магчымасці высветліць, ці Каваленка падчас затрымання аказваў супраціўленне. Гэта значыць, што вераць у паказанні міліцыятнаў, але не могуць паверыць таму, хто быў арыштаваны. Я напісаў ліст для шэфа польскага аддзела Amnesty International і ад сённяшняга дня пачынаю акцыю пісаня да польскага аддзела, каб яны аказалі ўздзеянне на свой галоўны аддзел, каб патлумачыць, што рашэнне Amnesty International няслушнае.
Мігальскі лічыць, што стандарты Amnesty International, калі больш давяраецца катам, чым іхным ахвярам, па сапраўднасці змякчаюць і зафальшоўваюць сапраўднае аблічча рэпрэсіўных рэжымаў, такіх як беларускі і яны крыўдныя ў дачыненьні да ахвяраў такіх рэжымаў.