viasna on patreon

Улёткі "Свабоду Сяргею Каваленку!" з'явіліся ў Віцебску

2012 2012-05-08T09:26:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uletka-kavalenka-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улёткі з заклікам: "Беларусы, патрабуйма вызвалення нашага героя-земляка!" былі вывешаны ў цэнтры гораду ў другой палове дня 7 траўня. Да наступнай раніцы яны ўжо былі знішчаныя – верагодней за ўсё, работнікамі камунальных службаў.

Карэспандэнт газеты "Віцебскі кур'ер" паспеў сфатаграфаваць улёткі, пакуль іх яшчэ бачылі віцебскія мінакі. На інтэрнэт-сайце выдання паведамляецца, што "налепкі-ўлёткі былі заўважаны на афішных тумбах, на ўваходных дзвярах віцебскага універмага, каля "сіняга" дома і ў віцебскіх тралейбусах". На іх – партрэт Сяргея Каваленкі і  тэкст наступнага зместу: "Сяргей Каваленка - рабочы-будаўнік, 37 гадоў, гадуе двух дзяцей (10 месяцаў і сем год) і з'яўляецца адзіным кармільцам сям'і. Яго незаконна засудзілі на 2 гады турмы за тое, што вывесіў беларускі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сцяг над 40-метровай гарадской навагодняй елкай у Віцебску. У знак пратэсту Сяргей Каваленка аб'явіў галадоўку з патрабаваннем адмяніць фальшывы палітычны прысуд".

Як вядома з незалежных СМІ, віцебскі сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка ужо распачаў  выхад з галадоўкі. Пэўны час яго трымалі ў мінскім псіхіятрычным шпіталі "Навінкі", куды яго накіраваў віцебскі абласны суд, так і не разгледзеўшы касацыйную скаргу на рашэнне Першамайскага райсуду, дзе актывісту прысудзілі 2 гады і 1 месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй хіміі. Пасля "Навінак" Каваленка быў змешчаны ў следчы ізалятар Міністэрства ўнутраных спраў на вуліцы Валадарскага ў Мінску, а 7 траўня этапаваны ў віцебскі СІЗА.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства