viasna on patreon

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” стануць перад судом

2012 2012-05-07T09:40:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывістам кампаніі “Гавары праўду” пагражае да пятнаццаці сутак арышту альбо штраф за арганізацыю пратэстаў супраць будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парка пад Мінскам.

Адміністрацыйныя справы супраць Міхася Пашкевіча і Андрэя Дзмітрыева разгледзіць суд Смалявіцкага раёна. Напярэдадні слуханняў смалявіцкая міліцыя склала на актывістаў адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл арганізацыі масавых акцый.

Самі ж Пашкевіч і Дзмітрыеў вінаватымі сябе не прызнаюць і працягваюць дамагацца ад уладаў арганізацыі грамадскіх слуханняў адносна кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, будаўніцтва якога ставіць пад пагрозу больш трыццаці населеных пунктаў пад Смалявічамі.

- У пачатку года грамадзяне звярнуліся да нас з праблемай, што іх дамы збіраюцца зносіць. У іх была адна просьба - каб іх дамы не зносілі. Мы будзем ісці далей і  працаваць над гэтай праблемай. Мы хочам зрабіць так, каб улада выконвала ўласныя законы і пастановы аб грамадскіх слуханнях. Сёння ўлада падмяняе паняцці. Замест слуханняў адбываецца інфармаванне. Улада забылася, што грамадскія слуханні – гэта момант, калі грамадзяне могуць уплываць на прыняцце рашэнняў і маюць поўнае права дыктаваць сваю волю.

У віну сябрам кампаніі “Гавары праўду” ставяць правядзенне нібыта несанкцыянаванага сходу ўладальнікаў лецішчаў у адным з дачных кааператываў, які апынуўся ў зоне пабудовы індустрыяльнага парка. Пратэстны сход дачнікаў прайшоў яшчэ у сакавіку бягучага года, аднак, пасля шырокай агалоскі мерапрыемства, яго арганізатарамі зацікавілася міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства