У Гародні будуць пікетаваць “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”
https://spring96.org/be/news/52181
2012
2012-05-04T11:07:43+0300
2012-05-04T11:07:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sluck-inf-vubary.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пяцёра грамадска-палітычных актывістаў Гародні, пераважна сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, падалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне ў горадзе над Нёманам 15 траўня пікетаў пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”. У заявах пазначаны розныя месцы гораду. Адна з заяўніц пікету – Аляксандра Васілевіч, старшыня гарадской арганізацыі АГП, кажа, што яны не маюць асаблівых ілюзій наконт рашэння гарвыканкаму, паколькі мясцовыя “вертыкальшчыкі” ужо даўно не дазваляюць грамадска-палітычным актывістам правядзенне акцый. Аляксандра кажа, што на сваю апошнюю заяўку на пікет, прымеркаваны ўгодкам чарнобыльскай трагедыі, яна ўвогуле не атрымала з гарвыканкаму пісьмовага рашэння, даведаўшыся пра адмову толькі ад міліцыі.