viasna on patreon

Анатоль Кулік працягвае палітычную галадоўку

2006 2006-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку працягвае палітычную галадоўку сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Анатоль Кулік, паведамляе Радыё Свабода. Ён галадае ад 4 кастрычніка на знак салідарнасьці з асуджаным палітыкам Аляксандрам Казуліным. Тэрмін акцыі спадар Кулік вызначыў да 20 кастрычніка. Гаворыць, што здароўе пакуль не падводзіць:

- Адчуваньне? Ну, так – нармалёва. Галава ў норме, сэрца нібыта таксама. Мая праца за межамі гораду – раніцай зьяжджаю, вечарам – вяртаюся, таму з уладамі не бачуся. Калі моцныя палітычныя партыі, суполкі, то трэба рабіць больш буйныя акцыі. Пікеты, мітынгі, страйкі. Адзін чалавек, што можа? Галадаваць? Гэта так. Гэта ягоная справа. А разам трэба рабіць больш буйныя акцыі. Каб улада адчувала, што ёсьць гэтая палітычная сіла, а не адзінкі.

Анатоль Кулік ня першы раз трымае галадоўку. Яго папярэдняя галадоўка адбывалася сёлета ў час інагурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя пратэсту тады доўжылася два тыдні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства